ОСВОД папярэджвае пра небяспеку

освод новости брест ляховичи

У Ляхавіцкім раёне рашэннем райвыканкама ўстаноўлены тры афіцыйныя зоны адпачынку.

У Ляхавіцкім раёне рашэннем райвыканкама ўстаноўлены тры афіцыйныя зоны адпачынку: пляжы на рацэ Ведзьме ў райцэнтры і на рацэ Шчары ў аграгарадку Дарава, а таксама пляж на вадаёме аздараўленчага лагера «Чайка». Першыя дзве тэрыторыі знаходзяцца на балансе камунгаса, апошняя – аддзела па адукацыі райвыканкама. І камунгас, і аддзел па адукацыі вялі мэтанакіраваную падрыхтоўку да купальнага сезона. На гэтых пляжах купанне дазволена, а бяспеку забяспечваюць выратавальныя пасты, дзе дзяжурства нясуць матросы-выратавальнікі трэцяга разраду.
Яны прайшлі адпаведнае навучанне і трэніроўкі па прыёмах выратавання і аказання першай медыцынскай дапамогі.
Усе астатнія вадаёмы на тэрыторыі раёна лічацца небяспечнымі, і купанне ў іх, згодна з правіламі аховы жыцця людзей на водах, забаронена.
З пачатку года ў Беларусі патанулі 73 чалавекі (25 – на Брэстчыне), у тым ліку чацвёра непаўналетніх. З загінулых трэць была ў стане алкагольнага ап’янення. 91 чалавек, сярод якіх 12 дзяцей, выратаваны. Асвод нагадвае, што строгае выкананне мер перасцярогі на вадзе – галоўная ўмова папярэджання няшчасных выпадкаў падчас адпачынку каля вады.
Віктар ПРЫХАЧ, старшыня раённага савета ОСВОД.

Другие новости:

Спасатели глазами детей

Спасатели глазами детей 15.04.2025 Брестская областная организация ОСВОД приняла участие …

Подробнее →

Безопасность на воде — повсеместно и везде

Безопасность на воде — повсеместно и везде В рамках республиканской …

Подробнее →

В рамках акции «Безопасность на воде — повсеместно и везде»

В рамках акции «Безопасность на воде — повсеместно и везде» …

Подробнее →
Прокрутить наверх